Главная Написать нам Реклама на сайте

Добавить фирму Новости Мебель и интерьер Документы Статьи

Фирмы Новости Статьи Документы

Информер

Самое популярное

Наши кнопки
Уважаемые владельцы сайтов, вы можете установить нашу кнопку у себя на сайте выбрав один из нескольких вариантов.
HTML-код ТУТ ! Это повысит ваш рейтинг и статус, а так же вы получите БЕСПЛАТНУЮ рекламу на главной странице нашего портала !

Друзья сайта


  • Рок-фест "Be Free" пройдзе ў Львове

    1-06-2008, 21:14 Новости » Культура и искусство, прочтено 1749

    Арганiзатары "Be Free" (летась ён называўся "Права быць свабодным") абвесьцiлi дату правядзеньня фэстывалю i сьпiс удзельнiкаў. Сёлета ён пройдзе з 8 па 10 жнiўня ў Львове пры ўдзеле вядомых беларускiх, украiнскiх i польскiх камандаў. У хэдлайнэрах - "Kрама", ULIS, Neuro Dubel, T-Love з Польшчы, "Тартак" з Украiны ды iншыя. Адзiн з арганiзатараў фэсту Вiталь Супрановiч: "Пасьля леташняга фэстывалю ў Луцку нас лiтаральна закiдалi просьбамi працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькi дзясяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украiны, Сэрбii i Францыi". Цiкава што i арганiзатары "Be Free" ня здолелi дамовiцца з гуртом N. R. M.

    Фэст пройдзе ў тры днi з 8 па 10 жнiўня ў Львове. Арганiзатары кажуць, што выбар месца правядзеньня зусiм невыпадковы - сам горад вельмi прыгожы i дабрацца да яго зь Менску па кiшэнi нават студэнту-бюджэтнiку. Адзiн з арганiзатараў львоўскага фэсту - Аляксей Лукашэвiч зь нефармальнай iнiцыятывы "СтудФармат" пэўны, што слоган Be Free! - адлюстроўвае галоўную каштоўнасьць фэстывалю - яго адкрытасць i нефармальнасць: "Мы чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей з усёй Беларусi, а львоўская публiка, турысты з Польшчы i iншых Эўрапейскiх краiнаў, змогуць параўнаць узровень прафэсiяналiзму зорак сваiх краiнаў i Беларусi. Але галоўнае - фэстываль стане мажлiвасьцю праявiць сябе, даведацца больш адзiн пра аднаго i правесьцi ўiк-энд у прасторы свабоды".

    Летась фэст праходзiў у Луцку пад слоганам "Права быць свабодным". У iм удзельнiчалi 9 гуртоў зь Беларусi i Ўкраiны, фэст сабраў больш за 5 тысяч гледачоў.

    А сёлета ў Львове заплянанаваны выступ ўжо 25 гуртоў зь Беларусi, Украiны, Польшчы. Фэст пройдзе адразу на дзьвюх пляцоўках: у Парку iмя Багдана Хмяльнiцкага выступяць рок-гурты, а на Цэнтральным рынку Львова пройдуць паказы рыцарскiх клюбаў i выступяць каманды, што граюць фольк i сярэднявечную музыку. Сваю згоду ўжо далi вядомыя беларускiя выканаўцы, у тым лiку "Kрама", ULIS, Neuro Dubel, zygimont VAZA, WZ-Orkiestra, Pomidor/OFF, Zet, "Стары Ольса". У хэдлайнэры з польскага боку запрошаны гурт T-Love, з украiнскага - "Тартак". З гуртом N. R. M. арганiзатарам дамовiцца не атрымалася.

    Адзiн з арганiзатараў фэсту Вiталь Супрановiч кажа: "Пасьля леташняга фэстывалю ў Луцку нас лiтаральна закiдалi просьбамi працягнуць фэст налета. Ужо цяпер мы маем некалькi дзясяткаў заявак ад гуртоў Польшчы, Украiны, Сэрбii i Францыi".

    Для маладых беларускiх камандаў, якiя маюць жаданьне выступiць на сцэне "Be Free", у чэрвенi будзе арганiзаваны iнтэрнэт-конкурс на сайце "Эўрапейскага радыё для Беларусi". Заяўкi прымаюцца на мэйл fest.svabody@gmail.com. Адзiн з арганiзатараў фэстывалю, лiдэр рок-гурта ULIS, Слава Корань, зьвяртае ўвагу на эўрапейскi кантэкст акцыi: "Беларусь - цi не адзiная краiна ў цэнтры Эўропы, пра рэальную моладзевую культуру якой практычна нiдзе не вядома. Нават у суседнiх краiнах мала ведаюць пра тое, што ў Беларусi ёсьць шмат рок - i ня толькi рок-гуртоў, што граюць сучасную музыку на прафэсiйным узроўнi. Нашыя выступы разам з польскiмi i ўкраiнскiмi гуртамi стануць мажлiвасьцю паказаць, што нашая музыка - гэта музыка сучаснай Эўропы".


    Источник: WWW.TUT.BY
     






    Контекстный блок

    Наши клиенты

    Статистика

    RATING ALL.BY Каталог TUT.BY